ЧУКО́ЦКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Азіі і Паўн. Амерыкі. Абмывае паўн. берагі Чукоцкага п-ва і паўн.-зах. берагі Аляскі. Злучаецца Берынгавым пралівам з Ціхім ак. і пралівам Лонга з Усх.-Сібірскім морам. Пл. 595 тыс. км². Пераважныя глыбіні 25—30 м, на Пн павялічваюцца да 200 м. Найб. глыб. 1256 м. Берагавая лінія слаба парэзана. Берагі пераважна гарыстыя, шмат лагун і намыўных кос. Буйныя залівы: Калючынская губа, Кацэбу. А-вы Урангеля, Геральд і Калючын. Клімат арктычны. Сярэдняя т-ра лют. ад -21 да -27 °C, ліп. 2,5—3,5 °C. Летам т-ра вады на паверхні ад 4 да 12 °C, зімой ад -1,6 да -1,8 °C;’б.ч. года ўкрыта таросістымі льдамі, ад якіх часткова вызваляецца на Пд у канцы лета. Салёнасць вады 24—32‰. Прылівы паўсутачныя на З і няправільныя паўсутачныя на У (0,1—0,2 м). Рыбалоўства (галец, палярная траска), промысел маржоў, цюленяў, нерпы. Найбуйн. порт — Уэлен (Чукоцкі п-аў).
т. 17, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)